BE RU EN

«Вагнера» фактычна больш няма: грузінскі ахвотнік паведаміў аб знішчэнні наймітаў

  • 29.05.2023, 10:08

Баі за Бахмут адыгралі вялікую ролю ў знішчэнні групоўкі.

ПВК "Вагнер" не выходзіць з Бахмута - іх практычна больш няма. Як піша УНІАН, пра гэта ў эфіры «Кіеў 24» расказаў заснавальнік і камандзір «Грузінскага нацыянальнага легіёна» Мамука Мамулашвілі.

«Я думаю, групоўкі «Вагнера» практычна няма. І Бахмут адыграў вялікую ролю для таго, каб групоўка «Вагнера» была знішчаная», - сказаў Мамулашвілі.

Паводле ягоных слоў, тыя людзі, якіх Прыгожын паказвае ў трагсляцыях, і ёсць тая «астатняя частка «Вагнера», якая ўсё яшчэ жывая».

Разам з тым Мамулашвілі паведаміў, што сітуацыя на фронце застаецца даволі гарачай.

«На Бахмуцкім кірунку збольшага працуе наша артылерыя. На іншых дзялянках фронту ідуць кантактныя баі», - паведаміў вайсковец.

Апошнія навіны