BE RU EN

Чатыры выбухі: УСУ ўдарылі па кашарах акупантаў пад Марыюпалем

  • 29.05.2023, 7:42

Шмат параненых і «хуткіх дапамог».

Пад акупаваным Марыюпалем грымнула некалькі выбухаў. УСУ атакавалі кашары акупантаў увечары 28 траўня. Тутэйшыя жыхары паведамляюць пра чатыры «прылёты» ў паселішчы Юр'еўцы.

УСУ ўдарылі па будынку дзіцячага лагера «Сонечны», які войска РФ ператварыла ў свае кашары.

Кадры публікуе Telegram-канал "Украіна 365".

Расейскія прапагандысты пацвярджаюць удары УСУ, паведамляецца аб параненых. Пакуль колькасць забітых і параненых акупантаў невядомая.

Відавочцы паведамілі, што да разбітай базы захопнікаў прыехалі аўтамабілі хуткай дапамогі.

Даўней, як пісаў сайт Charter97.org, УСУ нанеслі ўдары па пазіцыях расейцаў у Бярдзянску.

Апошнія навіны