BE RU EN

Мэсі здабыў 43-і трафей у кар'еры

  • 28.05.2023, 18:54

Аргентынскі футбаліст здагнаў рэкардсмэна Дані Алвэса.

Форвард «ПСЖ» Ліянэль Мэсі стаў чэмпіёнам Францыі і здабыў 43-і трафей у кар'еры.

Такім чынам, аргентынец здагнаў у гэтым паказчыку рэкардсмэна Дані Алвэса. На рахунку Мэсі дзве перамогі ў чэмпіянаце Францыі і здабыванне Супэркубка краіны.

У "Барсэлоне" форвард дзесяць разоў здабываў "Прымеру", чатыры разы - Лігу чэмпіёнаў, восем - Супэркубак Гішпаніі, сем - Кубак Гішпаніі, па тры - клубны чэмпіянат свету і Супэркубак Еўропы.

«ПСЖ» на выездзе згуляў унічыю са «Страсбурам», узяўшы 11-ы тытул чэмпіёна Францыі.

У складзе нацыянальнай каманды Аргентыны Мэсі стаў чэмпіёнам свету, уладальнікам Кубка Амэрыкі, перамагаў на Алімпійскіх гульнях, Фіналісіме і моладзевым чэмпіянаце свету.

Апошнія навіны