Латвія ўпершыню ў гісторыі здабыла бронзавыя медалі ЧС у хакеі
- 28.05.2023, 18:00
Латвійскія хакеісты падолелі амэрыканцаў.
Каманда Латвіі атрымала перамогу над камандай ЗША у матчы за трэцяе месца чэмпіянату свету. Сустрэча, якая прайшла ў Тампэрэ, закончылася з лікам 4:3.
Такім чынам, каманда Латвіі ўпершыню ў сваёй гісторыі здабыла бронзавыя медалі чэмпіянату свету. Даўней найлепшым дасягненнем латвійскай каманды было сёмае месца ў 1997, 2004 і 2009 гадах.
ЗША - Латвія - 3:4 ОТ (2:2, 0:0, 1:1, 0:1)
Шайбы закінулі:
0:1 Букартс Роб. (Букартс Рых., Дзіеркалс), 07:49, ГБ
1:1 Грымальдзі (Перуновіч, Б'ёрк), 09:45
1:2 Якс (Букартс Рых.), 16:08
2:2 Грымальдзі (Перуновіч, Караната), 19:03, ГБ
3:2 Караната (Сэмбэрг, О'Конар), 46:19
3:3 Рубінс (Лочмеліс, Букартс Рых.), 54:21
3:4 Рубінс, 61:22