BE RU EN

У Магілёве ліквідуюць завод-банкрут «Строммашына»

  • 27.05.2023, 18:48

Што будзе з супрацоўнікамі прадпрыемства?

Эканамічны суд Магілёўскай вобласці пастанавіў ліквідаваць завод «Строммашына» – некалі буйное машынабудаўнічае прадпрыемства. Маёмасць завода цяпер распрадаюць. Ліквідацыя павінна закончыцца да 1 кастрычніка, паведамляе «Белсат» са спасылкай на Адзіны дзяржаўны рэестр звестак аб банкруцтве.

Справу аб банкруцтве «Строммашыны» завялі яшчэ ў 2015 годзе. З тых часоў завод, які належыць дзяржаве, спрабавалі «выратаваць», уладкоўвалі санацыю, якую некалькі разоў адтэрміноўвалі, аднак не атрымалася.

У пастанове эканамічнага суда Магілёўскай вобласці адзначаецца, што ў канцы 2015 года «Строммашына» была вінная крэдыторам больш за 11 млн 200 тысячаў рублёў. Падчас санацыі запазычанасць зменшылася на 1 млн, аднак пры гэтым «за перыяд санацыі ад дзейнасці даўжніка ўтварылася пазачарговая запазычанасць памерам 14 млн 248 тысячаў рублёў».

Цяпер маёмасць завода распрадаюць, каб хоць часткова вярнуць пазыкі крэдыторам.

Апошнія навіны