BE RU EN

Цана газу ў Еўропе ўпала да мінімальнага ўзроўню за два гады

  • 25.05.2023, 12:29

І могуць падаць далей.

Біржавая цана газу ў Еўропе ўпершыню пачынаючы з 20 траўня 2021 года ўпала ніжэй за $300 за тысячу кубамэтраў. Аб гэтым сведчаць звесткі ICE, паведамляе галіновае выданне enkorr.

Вартасць чэрвеньскага ф'ючэрса на вузле TTF ў Нідэрландах на 10:25 кіеўскага часу знізілася да $ 297,06/тыс.куб м, або 26,8 еўра за МВт-гадзіну. З пачатку таргоў цэны знізіліся на 3,3%.

Цана газу ў Еўропе знізіліся да ўзроўню чэрвеня 2021 года на фоне лішку прапановы і прагнозаў спякотнага лета. Яна скарачалася праз вялікую прапанову ЗПГ, высокіх запасаў і падзення попыту на газ на кантыненце. Дадатковымі чыннікамі маглі стаць першыя супольныя тэндэры на закуп газу краінамі ЕЗ, а таксама павелічэнне дзелі ветрагенерацыі ў выпрацоўцы электраэнэргіі.

Апошнія навіны