BE RU EN

Жыхар Баранавічаў пакаштаваў хатнія кансервы і трапіў у лякарню

  • 23.05.2023, 15:19

Яго ледзь выратавалі.

У Баранавічах мужчына трапіў у шпіталь пасля таго, як паеў марынаваных агуркоў і памідораў хатняга прыгатавання. У яго знайшлі батулізм і выратавалі толькі дзякуючы экстранай меддапамозе, паведамілі ў Берасцейскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Як высветлілася, жыхар Баранавічаў паеў хатняй кансервацыі — марынаваных агуркоў і памідораў, і пасля гэтага трапіў у шпіталь з батулізмам. Мужчыну выпісалі са стацыянара толькі на 12-ы дзень пасля паступлення.

- Толькі своечасова нададзеная экстраная медыцынская дапамога дазволіла выратаваць яго, - паведамілі ў цэнтры гігіены.

Батулізм - гэта харчовае атручэнне, якое ўзнікае праз ужыванне заражаных палачкамі батулізму прадуктаў, яно выклікае цяжкае паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы.

Таксін, які выпрацоўваецца палачкамі батулізму, сіла й дзеяння пераўзыходзіць усе іншыя бактэрыяльныя таксіны і хімічныя яды. Ён устойлівы да дзеяння высокіх канцэнтрацый солі (да 18%), не нішчыцца ў прадуктах, якія змяшчаюць спецыі, аднак не вытрымлівае кіпячэнні на працягу 20-30 хвілін.

Атручванне часцей за ўсё ўзнікае праз ужыванне ў ежу хатніх кансерваў, вяленых прадуктаў, прыгатаваных з парушэннем тэхналогіі.

Каб гэтага не адбылося, лекары-гігіеністы раяць:

• не купляць кансервы хатняга прыгатавання ў не ўсталяваных для гандлю месцах;

• перад ускрыццём аглядаць слоікі з кансервамі - пры развіцці ў іх ўзбуджальніка батулізму адзначаецца ўздуцце накрыўкі слоікаў;

• гародніна, садавіна, ягады і грыбы добра адмываць ад часціц зямлі;

• не кансерваваць даўно знятую, сапсаваную гародніну, садавіну, ягады і грыбы;

- Не праводзіць засолку грыбоў у герметычна закрытых слоіках. Найлепшы метад захоўвання грыбоў - саленне і сушка;

• рыбу пасля ўлову хутка вытрыбушыць, прамыць вадой і захоўваць у холадзе.

Апошнія навіны