BE RU EN

На Эльбрусе зніклі шасцёра беларусаў

  • 23.05.2023, 11:28

Турыстаў шукаюць ратавальнікі.

На Эльбрусе шукаюць шасцярых зніклых турыстаў з Беларусі, паведамляе расейскі тэлеграм-канал 112.

Адзначаецца, што група беларускіх турыстаў, якія адправіліся ў горы, не была зарэгістраваная. Альпіністы падымаліся па заходнім схіле Эльбруса і перасталі выходзіць на сувязь. Калі гэта адбылося, не паведамляецца.

На пошукі накіраваныя восем ратавальнікаў. Рыхтуецца вылет верталёта Мі-8 з Мінвод.

Эльбрус - самая высокая горная вяршыня Каўказа і Расеі вышынёй 5642 м. Там неаднаразова адзначаліся няшчасныя выпадкі з альпіністамі.

Апошнія навіны