BE RU EN

Расейскія ахвотнікі ўвайшлі ўглыб Белгародскай вобласці на 10 кіламэтраў

  • 22.05.2023, 12:10

Пачаліся актыўныя баявыя дзеянні.

Байцы «Расейскага ахвотніцкага корпуса» правялі новы рэйд на тэрыторыі Белгародскай і Бранскай абласцей РФ, паведамляе «Главред».

Расейскія ахвотнікі дабраліся да сяла Бязлюдаўкі, якое знаходзіцца на адлегласці больш за 10 кіламэтраў ад украінска-расейскай мяжы. У Сеціве ўжо апублікаваныя кадры з ваярамі РФ ля Бязлюдаўкі.

Акрамя таго, у сеціве апублікаваны відэазапіс са зваротам прадстаўнікоў яшчэ аднаго антыпуцінскага руху - Легіён «Свабода Расеі». Яго байцы заяўляюць, што "вяртаюцца дадому".

Акрамя таго, таксама апублікаваныя відэа з байцамі РАК з паселішчаў Любімаўкі і Чуравічаў Бранскай вобласці.

Драбніцы марш-кідка расейскіх ахвотнікаў

«Жыхары прымежных рэгіёнаў. Заставайцеся дома, не чыніце супраціў і не бойцеся: мы вам не ворагі. Свабода ўжо блізка» - гаворыцца ў паведамленні Легіёна «Свабода Расеі».

У сваю чаргу дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка ўдакладніў, што ў выніку рэйду ахвотнікаў РФ быў знішчаны кантрольны пункт на тэрыторыі Белгародскай вобласці.

"Расейскія ахвотнікі вяртаюць сабе Расею!", – напісаў ён у Telegram.

Апошнія навіны