BE RU EN

У Менску кіроўца «Яндэкс. Таксі» урэзаўся ў слуп

  • 20.05.2023, 16:36

Ён заснуў за стырном.

У Менску кіроўца заснуў за стырном і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Ён і яго пасажыр - у бальніцы, паведамляе сталічная ДАІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 20 траўня ў 04.07 43-гадовы кіроўца KIA, заснуўшы за стырном, паблізу дома № 7 па Лагойскім тракце выехаў на сустрэчную паласу руху і ўчыніў наезд на асвятляльную мачту.

Кіроўца KIA, а таксама 40-гадовы пасажыр былі дастаўлены ў лякарню.

Апошнія навіны