BE RU EN

Пад Бахмутам загінуў баец палка Каліноўскага

  • 17.05.2023, 17:11

Яшчэ чацвёра прапалі без вестак.

Полк імя Кастуся Каліноўскага апублікаваў афіцыйную заяву:

- Падчас аперацыі пад Бахмутам батальён «Волат» палка Каліноўскага панёс страты. На жаль, адзін баец загінуў. Яшчэ чацвёра на гэты момант уважаюцца за зніклых без вестак, але яны сапраўды не ў палоне.

Раскрываць падрабязнасці аперацыі мы не можам. Таксама асобы байцоў не раскрываюцца ў мэтах бяспекі.

Яшчэ некалькі байцоў атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Цяпер іх жыццю нічога не пагражае.

Гэта цяжкі дзень не толькі для палка Каліноўскага, але і для ўсяго беларускага народа. Гэтая вайна працягвае забіраць беларускіх герояў, якія аддалі самае дарагое для перамогі над агрэсарам - уласнае жыццё.

Апошнія навіны