BE RU EN

Пяць аднолькавых пажараў здарылася за адну ноч толькі на адной вуліцы ў Менску

  • 14.05.2023, 15:45

Гарэлі кантэйнеры са смеццем.

З сямі пажараў, якія былі зарэгістраваныя ў сталіцы за мінулы дзень, пяць здарыліся на вул. Лабанка, што ў Фрунзенскім раёне, паведамляе МНС.

Першае паведамленне, што нешта гарыць, паступіла ад жыхароў гэтай вуліцы а 23.44 13 траўня, апошняе - а 1.17 14 траўня. Гарэлі кантэйнеры са смеццем у суседніх дамах — №50, 54, 60, 62. Частка кантэйнераў гарэлі ў смеццепрыёмных камерах, проста ў пад'ездах, а частка — у дварах. Кантэйнеры пашкоджаныя, памяшканні закуродымленыя, прычыны пажараў высвятляюцца.

Апошнія навіны