BE RU EN

Мінабароны: На трасе Менск - Гомель кіроўца фургона напаў на вайскоўцаў

  • 12.05.2023, 10:06

Ён нібыта ўжыў выбуховую прыладу.

Як заявіла прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі, учора 11 траўня на адцінку аўтадарогі М-5 (траса Менск - Гомель) кіроўцам фургона была "ажыццёўленая спроба нападу з ужываннем выбуховага прыстасавання, вырабленага з піратэхнічных сродкаў, на групу вайскоўцаў, якія бяруць удзел ва ўзмацненні адцінкаў Дзяржаўнай мяжы».

Са слоў Мінабароны, пасля нападу кіроўца паспрабаваў уцячы, але аўтамабіль быў блакаваны, а 51-гадовы кіроўца затрыманы і перададзены "супрацоўнікам праваахоўных органаў".

Мінабароны заявіла, што ніхто з вайскоўцаў не пацярпеў.

Апошнія навіны