BE RU EN

МЗС Польшчы пацвердзіла вызваленне Анжалікі Борыс

  • 4.04.2023, 14:19

З кіраўніцы Звязу палякаў у Беларусі знятыя хлуслівыя абвінавачанні.

Міністэрства замежных спраў Польшчы пацвердзіла спыненне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніцы Звязу палякаў Анжалікі Борыс.

«Міністэрства замежных спраў вітае той факт, што з Анжалікі Борыс былі знятыя хлуслівыя абвінавачанні. Мы спадзяемся, што яна зможа наведаць Польшчу найбліжэйшым часам. Інфармацыя аб зняцці абвінавачанняў з прэзідэнткі Звязу палякаў Беларусі - першая за доўгі час пазітыўная навіна з Менска», - гаворыцца ў заяве.

Разам з тым МЗС Польшчы пацвердзіла свой намер дамагацца і вызвалення Анджэя Пачобута, асуджанага на 8 гадоў пазбаўлення волі.

«Міністэрства замежных спраў нязменна заклікае да вызвалення Анджэя Пачобута і зняцця з яго ўсіх абвінавачанняў. Гэтае пытанне мае для нас найвышэйшы прыярытэт», - адзначылі ў польскім замежнапалітычным міністэрстве.

Сёння раніцай СМІ паведамілі, што Анжаліку Борыс разам з маці выклікалі ў Менск з Гародні, дзе яна знаходзілася пад хатнім арыштам з мінулага года. У беларускай сталіцы ёй уручылі пастанову аб спыненні крымінальнай справы праз адсутнасць складу злачынства.

Апошнія навіны