BE RU EN

Амбасадар РФ у Беларусі: Ядзерная зброя будзе прысунутая да заходніх меж

  • 2.04.2023, 20:49

Таксама Грызлоў пацвердзіў словы Пуціна.

Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў у эфіры дзяржаўнай тэлевізіі пракаментаваў размяшчэнне ядзернай зброі ў нашай краіне.

Пасол нагадаў, што да 1 ліпеня, паводле слоў Пуціна, у Беларусі будзе падрыхтаванае сховішча для размяшчэння тактычнай ядзернай зброі.

«Яна (ядзерная зброя) будзе прысунутая да заходніх меж нашай «саюзнай дзяржавы» і будзе падвышаць магчымасці гарантавання нашай бяспекі. Гэта будзе зроблена, нягледзячы на галас у Еўропе і ЗША», - сказаў Грызлоў.

У інтэрв'ю сайту Charter97.org лідэр грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў заявіў, што ядзерная зброя, размешчаная ў нашай краіне, можа быць выкарыстаная супраць краін ЕЗ.

Апошнія навіны