BE RU EN

Блінкен і Лаўроў абмеркавалі арышт амэрыканскага журналіста

  • 2.04.2023, 20:29

Дзяржаўны сакратар ЗША назваў сітуацыю непрымальнай.

Кіраўнікі замежнапалітычных міністэрстваў ЗША і Расеі Энтані Блінкен і Сяргей Лаўроў у нядзелю правялі гутарку па тэлефоне, падчас якой кіраўнік амэрыканскай дыпламатыі заклікаў неадкладна вызваліць арыштаванага судом у Маскве паводле абвінавачання ў шпіянажы журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча.

Энтані Блінкен выказаў сур'ёзную заклапочанасць і назваў сітуацыю непрымальнай, паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на Дзяржаўны дэпартамент. Адзначаецца, што Блінкен і Лаўроў абмеркавалі таксама важнасць стварэння варункаў, якія дазваляюць дыпламатычным місіям выконваць сваю работу.

З паведамлення расейскага МЗС у Telegram наконт размовы вынікае, што Сяргей Лаўроў сказаў Блінкену пра "неабходнасць паважаць пастановы расейскіх улад". "Падкрэсленая недапушчальнасць нагнятання афіцыйнымі асобамі ў Вашынгтоне і заходнімі СМІ ажыятажу з відавочным намерам надаць справе палітычную афарбоўку", - гаворыцца ў тэксце МЗС Расеі.

Апошнія навіны