BE RU EN

«Падарыла статуэтку — і праз 5 хвілін ірванула»

  • 2.04.2023, 20:10

Што кажуць відавочцы аб выбуху ў Пецярбургу, дзе загінуў расейскі прапагандыст.

У Пецярбургу адбыўся выбух у кавярні, дзе праходзіў творчы вечар расейскага ваеннага карэспандэнта, ураджэнца Данецка Уладлена Татарскага (Максіма Фаміна), паведамляюць расейскія СМІ.

Пецярбуржскае выданне «Фантанка» паразмаўляла з відавочцамі здарэння.

«Выбух, не газ. Успышка - далей не памятаю», - сказаў маладзён, які выйшаў з кавярні на Універсітэцкай набярэжнай, 25. Іншым наведвальнікам запомнілася дзяўчына ў клятчастай спадніцы, якая ўручыла Татарскаму падарунак.

«Падарыла статуэтку, ён падзякаваў, яна села метры за тры. Праз 5 хвілін гэта адбылося. Пацярпелі тыя, хто бліжэй сядзеў», - распавядаюць відавочцы.

Паводле адной з версіі, ірвануў менавіта падарунак. Дзяўчыну, якая ўручыла яго, пакуль не знайшлі.

Апошнія навіны