BE RU EN

З’явілася відэа, як Татарскаму дораць статуэтку, дзе магла быць бомба

  • 2.04.2023, 19:40

Відэа апублікавалі расейскія СМІ.

Расейскія СМІ апублікавалі відэа, на якім невядомы падарыў прапагандысту Уладлену Татарскаму (Максіму Фаміну) статуэтку, у якой меркавана была бомба.

Як пісаў сайт Charter97.org, у Пецярбургу адбыўся выбух у кавярні, дзе праходзіў творчы вечар расейскага прапагандыста, ураджэнца Данецка Татарскага. Прапагандыст загінуў.

Паводле інфармацыі СМІ, бомба знаходзілася ў статуэтцы, якую падарылі Татарскаму.

Вядома, што раней кавярня належала верхаводу ПВК «Вагнера» Яўгену Прыгожыну. Тут у выходныя збіраецца дыскусійны клуб «Кібер Z фронт»

Апошнія навіны