BE RU EN

«Усіх заб'ём, усіх абрабуем»: чым вядомы загінулы расейскі вайсковы карэспандэнт

  • 2.04.2023, 19:26

Татарскі заклікаў знішчаць украінцаў.

У Пецярбургу адбыўся выбух у кавярні, дзе праходзіў творчы вечар расейскага вайсковага карэспандэнта, ураджэнца Данецка Уладлена Татарскага (Максіма Фаміна), паведамляюць расейскія СМІ.

ТАСС і РІА «Новости» заявілі, што вайсковы карэспандэнт загінуў.

Татарскі вядомы скандальнымі заявамі ў дачыненні да ўкраінцаў. Пасля звароту Пуціна ён заявіў: «Усіх пераможам, усіх заб'ём, усіх, каго трэба, абрабуем. Усё будзе, як мы любім».

Татарскі заклікаў «вылечыць украінцаў ад нацызму», а таксама ўважаць за перамогу, калі «расейскі трыкалор з'явіцца над мяжой з Польшчай».

Апошнія навіны