BE RU EN

Baza: Соф'я Сапега неўзабаве вернецца ў Расею

  • 2.04.2023, 14:25

Адвакат зняволенай зрабіў заяву.

Соф'я Сапега неўзабаве вернецца ў Расею. Беларуская старана не пярэчыць супраць таго, каб рэшту тэрміну яна адсядзела на радзіме, паведамляе расейскае выданне Baza.

Са слоў адваката Антона Гашынскага, маці Соф'і ды ейны біялагічны бацька падалі хадайніцтва ў Міністэрства юстыцыі РФ аб пераводзе дачкі ў Расею. Беларуская старана дала згоду, як і сама дзяўчына.

Цяпер сям'я Сапегі чакае суда ў Расеі, які мае ўстанавіць тэрмін адбывання пакарання Соф'і на радзіме. Пасля гэтага яе перавод у іншую краіну стане тэхнічна магчымы.

Як паведамляў сайт Charter97.org, у траўні 2022 года Сапегу, абвінавачаную паводле сямі артыкулаў крымінальнага кодэкса Беларусі, прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны