BE RU EN

Турэцкі дрон з украінскім рухавіком упершыню трапіў у цэль на адлегласці 140 км

  • 2.04.2023, 14:20

Відэафакт.

Турэцкі беспілотнік Akinci кампаніі Baykar Makina з украінскім рухавіком прайшоў чарговае выпрабаванне. Дрон упершыню трапіў у цэль на адлегласці 140 кіламэтраў.

Пра гэта паведамляе кампанія Baykar Makina у Twitter.

Падчас выпрабаванняў баявы беспілотнік узняўся ў паветра ў цэнтры, які знаходзіцца ў Чарлу правінцыі Тэкірдаг. Цэль знаходзілася ля Сінопа ў Чарнаморскім рэгіёне. Адлегласць складала блізу 140 кіламэтраў.

Дрон паспяхова пацэліў у яе, а затым прызямліўся на тэрыторыі цэнтра.

Пры гэтым беспілотнік Akinci упершыню ў Турцыі выпусціў звышгукавую ракету IHA-230.

Варта адзначыць, што ракету распрацавала турэцкая кампанія Roketsan.

Апошнія навіны