BE RU EN

Святары Маскоўскага патрыярхата напалі на ўкраінскага вайскоўца ў храме

  • 2.04.2023, 13:13

Скандальны інцыдэнт патрапіў на відэа.

У Хмяльніцкім прадстаўнікі УПЦ МП збілі ўкраінскага вайскоўца.

Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» дэпутат Хмяльніцкага абласной рады Віктар Бурлык.

З ягоных слоў, на відэа - вайсковец Артур Ананьеў, які з пачатку поўнамаштабнага ўварвання добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў у складзе 19 стралковага батальёна. Атрымаў кантузію і чэрапна-мазгавую траўму.

«Калі ўся краіна назірае за сітуацыяй у Лаўры, ён сам пайшоў у маскоўскі храм, каб задаць пытанне: «Колькі людзей яшчэ павінна загінуць, каб вы перасталі хадзіць у маскоўскі патрыярхат?» Што было далей бачна на відэа…», – піша Бурлык.

Апошнія навіны