BE RU EN

У Мелітопалі расейскую вайсковую тэхніку разбілі ў раёне лакаматыўнага дэпо

  • 2.04.2023, 11:22

У горадзе з раніцы раздаюцца магутныя выбухі.

У нядзелю, 2 сакавіка, у Мелітопалі Запарожскай вобласці раздаюцца выбухі. Вядома, што ёсць трапленне ў раёне лакаматыўнага дэпо.

Пра гэта паведамляе ў Telegram гарадскі галава Мелітопаля Іван Фёдараў.

«Выбухная нядзеля для акупантаў у Мелітопалі. У горадзе раздаюцца выбухі», - напісаў ён.

Са слоў Фёдарава, не шанцуе акупантам Мелітопаля з лакаматыўным дэпо.

«Ужо трэці раз за тыдзень нешта там узрываецца. Жыхары фіксуюць чорны дым. Мы збіраем звесткі аб ліквідаванай тэхніцы», - дадаў мэр горада.

Як паведамлялася, у сераду, 29 сакавіка, у Мелітопалі Запарожскай вобласці зноў грымелі выбухі. Гэтым разам - у раёне падстанцыі лакаматыўнага дэпо, у некаторых раёнах горада прапала святло.

Апошнія навіны