BE RU EN

УСУ моцна стукнулі «Точкай-У» па акупантах у Бахмуце

  • 2.04.2023, 8:45

Расейцаў распляжылі ў раёне завода АЗАМ.

Украінскія вайскоўцы паказалі моцнае трапленне па збою сіл акупантаў на тэрыторыі Арцёмаўскага завода апрацоўкі металаў (АЗАМ) у Бахмуце, якое, магчыма, удалося ажыццявіць ракетай «Точка-У».

Адпаведнае відэа апублікаваў украінскі журналіст Андрэй Цапліенка ў сваім Telegram. У кадры бачны маштабны «прылёт», сіла якога здзівіла нават байцоў УСУ.

«Гэта было прыгожа. Ракета наша», - кажа адзін з іх.

Натхніўшыся «працай» ракеты па акупантах іншы ўкраінскі жаўнер з гумарам адказвае: «Замаўляй наступную».

Як паведамляў сайт Charter97.org, УСУ вярнулі ключавыя пазіцыі вакол Бахмута, выбіўшы адтуль войска РФ.

Апошнія навіны