BE RU EN

Лукашысты зноў хочуць судзіць онкахворую журналістку Луцкіну

  • 13.04.2023, 14:49

Яна ўжо асуджаная на дзевяць гадоў.

Менгарсуд прызначыў новы працэс над ужо асуджанай экс-супрацоўніцай БТ Ксеніяй Луцкінай, якая ўжо асуджаная на дзевяць гадоў пазбаўлення волі за «змову ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады», паведамляе «Радыё Свабода».

Цяпер нават не вядома, за што яе будуць судзіць. Фармулёўка называецца пераглядам «пытанняў, звязаных з выкананнем пастановы».

У СІЗА ў Ксеніі Луцкінай абвастрыліся праблемы са здароўем - пачала расці пухліна ў мозгу, абвастрылася бранхіяльная астма. Ад пастаянных галаўных боляў журналіста прымушаюць прымаць абязбольвальныя.

Вядома, што Ксенія адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

У яе ёсць сын.

Апошнія навіны