BE RU EN

Мянчук зайшоў у салон сотавай сувязі і стаў скідаць дарагія тэлефоны з вітрыны

  • 1.04.2023, 18:32

Відэафакт.

Выпадак здарыўся ў менскім гандлёвым цэнтры. Спачатку наведвальнік нейкі час вывучаў асартымент салона сотавай сувязі, а затым пачаў скідаць тэлефоны з паліцы. Два апараты разбіліся. Іх агульны кошт большы за 10 тысяч беларускіх рублёў.

Як паведамляе Дэпартамент аховы МУС, 42-гадовы мянчук знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, раней ён быў судзімы за крадзеж.

Апошнія навіны