BE RU EN

Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць пяці беларусаў праз вайну ва Украіне

  • 1.04.2023, 18:10

Аб гэтым заявіла міністр замежных спраў краіны.

Новая Зеландыя наклала санкцыі на ўпаўнаважаную пры прэзідэнце РФ у правах дзіцяці Марыю Львову-Бялову «за яе ўдзел у агідным выкраданні і гвалтоўным перасяленні тысяч украінскіх дзяцей». Гэта звязанае з пастановай Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе выдаць ордэр на яе арышт, піша «Зеркало».

«Разам з упаўнаважанай у правах дзіцяці мы ўводзім санкцыі яшчэ супраць 26 чалавек - пецярых з Беларусі і астатніх з Расеі - у знак нашага сталага асуджэння дзеянняў Расеі і нашай падтрымкі Украіны. Мы таксама ўводзім санкцыі ў дачыненні да яшчэ пяці расейскіх арганізацый, якія маюць стратэгічнае значэнне для Расеі», - заявіла міністр замежных спраў Новай Зеландыі Наная Махута.

Хто менавіта з беларусаў патрапіў у санкцыйны спіс, не паведамляецца. У рэестры санкцый краіны, паводле звестак на 1 красавіка, новыя асобы не фігуруюць.

Санкцыі ўключаюць забарону на паездкі, аперацыі з актывамі ці паслугамі, акцыямі ці каштоўнымі паперамі. Яны таксама забараняюць заход суднаў ці самалётаў у гэтую краіну. Новазеландцам і новазеландскім кампаніям забаронена пастаўляць тавары і паслугі арганізацыям, якія трапілі пад абмежаванні.

Апошнія навіны