BE RU EN

Беларус злавіў у Вілейскім вадасховішчы 30-кілаграмовага таўсталобіка

  • 1.04.2023, 13:45

Рыбак быў упэўнены, што гэта сом.

Рыбак Юры Хаханін вылавіў на Вілейскім вадасховішчы 30-кілаграмовага таўсталобіка, піша Fishing.by.

Таўсталобік быў злоўлены выпадкова, падчас рыбалкі на спінінг з берагу ў раёне вёскі Сасёнкі, адзначыла выданне.

– Закінуў чарговы раз вуду, праз некаторы час адчуў, што лёска нацягнулася і падсек. Тут і зразумеў: на кручку годны спаборнік. Змагаўся з ім блізу паўгадзіны, да апошняга быў упэўнены, што там сом. Вельмі здзівіўся, калі падцягнуў да берагу вялікага таўсталобіка, – расказаў Юры Хаханін.

Апошнія навіны