BE RU EN

Расейцы расстралялі бяззбройнага ўкраінскага вайскоўца пасля фразы «Слава Украіне!»

  • 6.03.2023, 17:40

На расстрэл ужо адрэагавала Сядзіба прэзідэнта Украіны.

У Сеціве з'явілася жудаснае відэа расстрэлу ўкраінскага вайскоўца, які патрапіў у палон да расейскіх акупантаў. На апублікаваных кадрах можна дакладна ўбачыць, што абаронца Украіны бяззбройны, піша «Униан».

На запісе баец стаіць цалкам спакойны і курыць, голас за кадрам кажа: "Здымай яго". У апошнія імгненні свайго жыцця ўкраінскі палонны прамаўляе "Слава Украіне!". Пасля гэтага гучыць аўтаматная чарга, скрываўлены абаронца падае.

На відэа расстрэлу захопнікамі абаронцы Украіны ўжо адрэагавала Сядзіба прэзідэнта Украіны, напісаўшы:

«Ваенныя злачынствы культывуюцца ў Расеі. І адбельваюцца іхняй прапагандай і міфамі аб "нацыстах". Забойства чалавека, які патрапіў у палон, - яшчэ адзін прыклад гэтага».

У Зяленскага назвалі забойства ўкраінскага байца прыкладам расейскай нацыянальнай нікчэмнасці ды слабасці і паабяцалі, што за кожнае ваеннае злачынства будзе адплата.

Адзначым, што пакуль невядома, дзе і калі гэтае відэа забойства ўкраінскага ваеннапалоннага было знятае.

Увага! Відэа змяшчае жорсткія кадры! Не рэкамендуецца да прагляду цяжарным і людзям са слабай псіхікай! 18+

Відэа расстрэлу ўкраінскага вайскоўца можна паглядзець праз лінк.

Апошнія навіны