BE RU EN

Ваенны эксперт раскрыў падрабязнасці пра ўкраінскую «суперзброю»

  • 4.03.2023, 21:52

Аднаго залпу выстачыць, каб знесці Крымскі мост.

Ваенны эксперт Раман Світан у інтэрв'ю каналу «Фабрыка навінаў» расказаў пра ўкраінскае ўзбраенне, здольнае знішчыць нават Крымскі мост.

Тэлевядоўца надумаў распытаць эксперта пра ўкраінскую сістэму залпавага агню «Альха-М» і даведацца пра галоўныя яе характарыстыкі. Раман Світан даў разгорнуты адказ, падкрэсліўшы, што далёкасць ракетаў да гэтага РСЗА можа дапамагчы УСУ ў вызваленні Крыма.

Лётчык-інструктар паведаміў: «Пасля Савецкага Саюза ў нас засталося вельмі шмат (больш за сотню) пускавых установак “Смерчаў”. Ракетаў да “Смерчаў” мала, і практычна ўсе з іх скарыстаныя, а вось пускавых установак шмат. Гэта добрая пускавая ўстаноўка: дванаццаць накіравальных, якія адстрэльваліся ракетамі для “Смерчу” на далёкасць блізу 70 км. Недакладная ракета, вядома. Гэта РСЗА. Задача стаяла накрыць плошчу».

Ваенны эксперт растлумачыў, якое новае выкарыстанне знайшлі «Смерчам» у нашы дні: «Пасля таго як скончыліся ракеты, засталіся пускавыя ўстаноўкі, выкарыстоўвалі нашы КБ “Прамень” і КБ “Паўднёвае” для выканання задачаў баявых стрэльбаў і баявога выкарыстання, але ўжо новымі ракетамі. Была распрацаваная ракета (тая самая 300-мм), якая працуе з гэтай пускавой устаноўкай, але ўжо з новым рухавіком, з новым палівам. Яна ідзе далей (ад 110 км і далей). Цяпер з'явілася інфармацыя, што ёсць ужо ракета 150–170 км, але там проста пытанне ў рухавіку і ў паліве для выканання задачы палёту».

Раман Світан адказаў на пытанне, ці можа такая ракета даляцець да Крымскага моста: «Адназначна можа. Вось менавіта аднаго залпу выстачыць: 12 ракетаў, калі сыдуць, то знясуць Крымскі мост, гэта 100%. Яго знясе нават добрая выбухная хваля, нават не ўдар як такі».

Апошнія навіны