BE RU EN

Беларускіх тэнісістаў дапусцяць да ўдзелу ва Уімблдоне

  • 31.03.2023, 19:02

Але выступаць яны будуць як нейтральныя спартоўцы.

Арганізатары Уімблдона - Усеангельскі клуб і Аргкамітэт - абвясцілі аб пастанове дапусціць тэнісістаў з Беларусі і Расеі да ўдзелу ў турніры.

- Цяпер мы маем намер прымаць заяўкі ад расейскіх і беларускіх гульцоў пры ўмове, што яны выступаюць у якасці «нейтральных» спартоўцаў і выконваюць адпаведныя ўмовы, - гаворыцца ў заяве.

Адна з гэтых умоў - забарона на падтрымку вайны РФ ва Украіне. Акрамя таго, не будуць дапушчаныя гульцы, якія атрымліваюць дзяржаўнае фінансаванне і тыя, у каго ёсць спонсары з боку кампаній, што кіруюцца або кантралююцца дзяржавай.

Нагадаем, што летась тэнісістам з Расеі і Беларусі забаранілі ўдзельнічаць ва Уімблдоне.

У 2023 годзе травяны турнір «Вялікага шлема» пройдзе ў Вялікай Брытаніі з 3 да 16 ліпеня.

Апошнія навіны