BE RU EN

Лукашэнка загадаў аднавіць пляцоўкі для пускаў ядзерных ракет з Беларусі

  • 31.03.2023, 14:28

Дыктатар сам прызнаўся ў злачынным распараджэнні.

Лукашэнка гатовы размясціць на тэрыторыі Беларусі стратэгічныя ракеты з ядзернымі боегалоўкамі. Паводле ягоных слоў, ён аддаў загад аднавіць пляцоўкі, прызначаныя для пуску мабільных ракетных комплексаў стратэгічнага прызначэння «Тополь-М», якія былі выведзеныя з Беларусі ў дзевяностыя.

Пра гэта дыктатар заявіў сёння падчас паслання «нацыянальнаму сходу».

«Я хачу сказаць, я аддаў тыдзень таму распараджэнне вайскоўцам неадкладна, аднавіць пляцоўкі, на якіх былі размешчаныя з ядзернымі боегалоўкамі «Таполі». Гэта найскладанейшае ў інжынерным тэхнічным плане збудаванне. Яно прывязанае да камунікацыі і іншае. Гэта не значыць, што ёсць нейкая «Таполя», спыніўся, кнопку націснуў, і ракета паляцела. Яны ўсе былі прывязаныя да гэтых мясцін. Я захаваў усе гэтыя пляцоўкі», - сказаў ён.

Лукашэнка заявіў, што разам з Пуціным можа вярнуць і стратэгічную ядзерную зброю.

«І павінен сказаць трэба будзе, мы з Пуціным вызначымся, прывязём сюды, калі гэта трэба, стратэгічную зброю», — заявіў дыктатар.

Як паведамляў сайт Charter97.org, Пуцін заявіў аб тым, што РФ размесціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Амерыканскі гісторык Юрый Фяльштынскі мяркуе, што не пазней за верасень з Беларусі па Літве і Польшчы будуць нанесеныя ядзерныя ўдары.

Апошнія навіны