BE RU EN

На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Няпомняшчых

  • 31.03.2023, 14:17

Грамадскі актывіст быў за кратамі са снежня 2020 года.

На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Няпомняшчых, паведамляюць гомельскія праваабаронцы. Ён быў за кратамі са снежня 2020 года.

У красавіку 2021-га Няпомняшчых далі два гады і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму за «абразу прадстаўніка ўлады» і «гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да службовай асобы». Яго прызналі вінаватым у абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай непасрэдна ў зале суда.

Палітвязень знаходзіўся ў папраўчай калоніі №15 у Магілёве.

Уладзіміру Няпомняшчых 70 гадоў. Ён — вядомы грамадскі актывіст з Гомеля, былы міліцыянер, да 1992 года працаваў оперупаўнаважаным. Пасля выхаду на пенсію займаўся прадпрымальніцтвам, уступіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю.

Апошнія навіны