BE RU EN

ФСАН пастанавіў прыйсці ў кампаніі з праверкамі

  • 31.03.2023, 14:10

У спісе некалькі арганізацый Магілёўскай вобласці.

Фонд сацабароны абнародаваў спіс кампаній, у які яго прадстаўнікі маюць намер у красавіку прыйсці з праверкамі. Напрыклад, у Магілёўскай вобласці ў гэтым пераліку значацца «Бабруйскаграмаш», «Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб» і «Дрыбінрайаграпрамтэхзаб».

Тым часам Дзяржкантроль абнавіў спіс арганізацый, у якія да канца чэрвеня павінны прыйсці з праверкамі прадстаўнікі розных ведамстваў і дзяржструктур. Гэты пералік у гэтым месяцы актуалізавалі для ўсіх абласцей і Менска.

Напрыклад, у Менску ў наступным месяцы з праверкамі маюць намер прыйсці ў «Мапід», «Мінскэнэрга», «Агат-электрамеханічны завод», «Еўрагандаль», «Белнафтастрах», «СофтЛайнБел» ды іншыя.

Апошнія навіны