BE RU EN

«Беларуская выведка»: У затрыманні памочніка Мясніковіча быў яшчэ адзін матыў

  • 31.03.2023, 12:55

Лукашэнкаўскія спецслужбы «заблукалі».

Аўтарам тэлеграм-канала «Беларуская разведка» стала вядома, што падставай для затрымання памочніка Міхаіла Мясніковіча Дзмітрыя Шадко сталі няўдалыя пошукі крыніц зліву інфармацыі апанентам рэжыму, у тым ліку і для суполкі «Беларуская выведка».

«Хочам параіць «калегам» больш старанна напружвацца.

Перадаем асобнае прывітанне Дзімону і Шурыку. Пішыце рапарту на «расшыфроўку». Ваша «нейрасетка» - тупы фэйк для Церцеля, а недарэчныя спробы электронных нападаў і «фейкавая аператыўка», якую вы скормліваеце кіраўніцтву, да дабра не давядзе. Гэта вам не з цывільнымі грамадзянамі працаваць, тут талент трэба мець», - пішуць аўтары канала.

Апошнія навіны