BE RU EN

Праз санкцыі беларускія лясгасы прадаюць лес Кітаю за капейкі

  • 31.03.2023, 11:42

Лясная галіна ў заняпадзе.

На прыкладзе Чавускага лясгаса можна прагледзець усю сумную статыстыку лясной галіны. Пра гэтым піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Экспарт пераарыентаваны на Кітай, дзе цэны ніжэйшыя ў 1,5 раза, а дастаўка аплачваецца за кошт лясгаса.

Увесь экспарт упаў у натуральным вылічэнні ў 1,6 раза, у грашовым - 1,3 раза.

Праз цяжкае фінансавае становішча лясгас адмовіўся ад закупкі службовых аўтамабіляў, радыёстанцый і паляўнічых прылад.

Апошнія навіны