BE RU EN

Відэафакт: Расейскіх акупантаў прымушаюць насіць амуніцыю, знятую са зліквідаваных таварышаў

  • 30.03.2023, 14:50

На прастрэленых панцырных камізэльках відаць прозвішчы іхніх былых уладальнікаў.

Камандаванне войскамі РФ, якія ваююць супраць Украіны, не здатнае забяспечыць усіх «мобікаў» амуніцыяй. Акупантаў літаральна прымушаюць здымаць форму з трупаў сваіх зліквідаваных таварышаў.

Так, камандзіры загадваюць жаўнерам даношваць нават нечыя акрываўленыя камізэлькі. Відэа з прызнаннямі вайскоўцаў РФ апублікаваў Telegram-канал выдання "Можем объяснить".

«Прывезлі рэчы. Сказалі зашыць і памыць. Будзем рыхтаваць да выдачы», - пракаментаваў аўтар роліка.

На кадрах ён паказаў форму расейскіх вайскоўцаў, якая ляжыць на зямлі. На адным з кіцеляў нават відаць нашыўка з імем, відаць, ужо забітага акупанта - Часнакоў П.А.

У той жа час іншы акупант трымае ў руках запэцканую свежай крывёй камізэльку, з выглядзе якой і не скажаш, ці былі ў ёй панцырныя пласціны.

"Вось, паглядзіце, у якім яна стане", - кажа голас за кадрам.

Шпулька нітак колеру хакі, якая ляжыць на форме, сведчыць аб тым, што акупанты спакойна выканаюць загад, і неўзабаве гэтую амуніцыю будуць надзяваць іхнія таварышы.

«Стоеная мабілізацыя працягваецца, забеспячэнне жаўнераў становіцца ўсё больш дрэнным. Цяпер ім загадалі здымаць скрываўленыя камізэлькі з загінулых», - пракаментавала расейскае выданне.

Апошнія навіны