BE RU EN

У Менску дэльфін выскачыў за межы басейна ў «Нэма»

  • 30.03.2023, 14:11

Відэафакт.

Падчас прадстаўлення ў менскім дэльфінарыі «Нэма» за межы басейна выскачыў дэльфін. Пра гэта паведаміў 30 сакавіка тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай» і апублікаваў відэа інцыдэнту.

У роліку, які запісала адна з наведвальніц «Нэма», бачна, як на дапамогу дэльфіну паспяшаліся некалькі супрацоўнікаў установы. Яны паспрабавалі падняць сысуна і вярнуць яго назад у ваду.

- Бедная жывёліна, - сказала адна з наведвальніц дэльфінарыя.

- У яго што, кроў? - спытала ў яе дзяўчынка.

- Так, - адказала жанчына.

Апошнія навіны