BE RU EN

СМІ: На вайсковую базу ў Зябраўцы прывезлі ракеты С-300/400

  • 30.03.2023, 13:02

Стала вядома, навошта ў Гомель прыляталі расейскія транспартныя самалёты Ан-124.

Як паведамляў сайт Charter97.org, учора ў Гомелі заўважылі цяжкі транспартны самалёт ВКС РФ.

Сёння сталі вядомы падрабязнасці прылёту Ан-124.

Як піша «Флагшток», маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» мяркуе, што чатыры цяжкія транспартныя самалёты Ан-124 маглі прывезці ракеты для вайсковай базы ў Зябраўцы.

Маніторынгавая група зрабіла выснову на аснове назіранняў за вайсковай тэхнікай: у Гомельскім раёне была заўважана калона з пяці седлавых цягачоў (мяркуецца, КамАЗ) без рэгістрацыйных знакаў, якія маглі перавозіць па чатыры ракеты для ЗРК С-300/400.

З паведамленняў відавочцаў, калона рухалася ў складзе ДАІ РБ у кірункку аэрадрома Зябраўка.

Апошнія навіны