BE RU EN

Палкоўнік УСУ: Ударам «Тамагаўка» ЗША разнясуць ядзерную базу РФ у Беларусі

  • 30.03.2023, 12:11

Пагрозы двух дыктатараў на адрас NАТО несупастаўныя з іх магчымасцямі.

Палкоўнік запасу УСУ, ваенны экспэрт Алег Жданаў пракаментаваў сітуацыю вакол намеру краіны-агрэсара РФ размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю.

«Я не думаю, што з боку NАТО будзе нейкая рэзкая рэакцыя. Мы ўжо назіраем, як заходні свет даволі млява гэта каментуе», - падкрэсліў ён у інтэрв'ю «Главреду».

Суразмоўца нагадаў, што ўжо ў ЗША сказалі, што пакуль не бачаць перамяшчэння ядзерных узбраенняў РФ.

«Пагрозы Расеі на адрас NАТО несупастаўныя з магчымасцямі блока. Да прыкладу, на мінулым тыдні патруляванне паветранай прасторы Балтыкі ажыццяўлялі амерыканскія бамбавікі В-52. Баявая нагрузка самалёта дасягае 30 тон. Адным Tomahawk ён здольны сцерці з твару зямлі гэтае сховішча разам са зброяй у літаральным сэнсе гэтага слова», - дадаў Жданаў.

Апошнія навіны