BE RU EN

Украінскі вайсковец здолеў разблакаваць тэлефон забітага акупанта і звязацца з ягонай жонкай

  • 30.03.2023, 11:57

Пра што была размова?

Украінскаму вайскоўцу ўдалося атрымаць доступ да смартфона ліквідаванага акупанта і пагутарыць з ягонай жонкай.

Пры гэтым гэта не патрабавала асаблівых намаганняў, паколькі расейскі захопнік не здолеў прыдумаць сабе больш складанага ўзору для разблакавання гаджэта, чым фашысцкі сімвал «Z», паведамляе nv.ua.

У перапісцы з жонкай захопнік на імя Андрэй распавядаў аб сваім страху перад наступам УСУ, а таксама скардзіўся на так званы «прыязны агонь» артылерыі і хлусню камандавання, якое ўсё ніяк не правядзе ратацыю.

«На Данецкам кірунку хоць сілы нармальныя. І тэхніка, і арта нармальная. І людзей дахалеры. Іх там забяспечваюць. А ў нас проста ніх*я. Адны аўтаматы, нах*й», - распавёў акупант.

Калі ж ягонай жонцы паведамілі, што цяпер яна ўдава, то ў адказ расейка заявіла, што яе Андрэй памёр нібыта як «герой».

Зрэшты, праўда была зусім не такой.

«Што ты сабе прыдумала? Твой муж, як пацук, як цуцык проста ўцякаў з пазіцый. Проста ўцякаў са страху», - распавёў украінскі баец аб ганебнай смерці ейнага мужа.

Апошнія навіны