BE RU EN

Масавая аварыя здарылася на Партызанскім праспекце ў Менску

  • 29.03.2023, 21:03

Сутыкнуліся пяць аўто.

Аварыя адбылася ля дома №152 па Партызанскім праспекце блізу 16:20. Там сутыкнуліся адразу пяць аўтамабіляў.

– З прычыны незахавання бяспечнай дыстанцыі адбылося ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў Volkswagen, МАЗ, Mercedes і Renault, – пракаментавалі здарэнне ў ДАІ.

У 17:40 Дзяржаўтаінспекцыя паведамляла пра затор па Партызанскім праспекце з боку вуліцы Маладзёжнай у кірунку вуліцы Сяліцкага і прасіла кіроўцаў браць да ўвагі гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Апошнія навіны