BE RU EN

У Беларусі затрымалі кіроўцаў міжнароднага аўтобуса, які прыехаў з Польшчы

  • 29.03.2023, 20:14

Затрыманыя кіроўцы – беларусы.

На мяжы сілавікі затрымалі кіроўцаў міжнароднага аўтобуса, які прыехаў з Польшчы. Адбылося гэта ўначы 29 сакавіка, паведамляе «Вясна».

Гаворка ідзе пра аўтобус кампаніі PKS Gdańsk. Яна выконвае рэйсы па маршруце Гданьск – Менск і Познань – Менск. Затрыманыя кіроўцы – беларусы. Пасажыры аўтобуса некалькі гадзінаў чакалі, пакуль да іх з Менска прыедзе новы аўтобус.

Прычыны затрымання праваабаронцам не вядомыя.

Апошнія навіны