BE RU EN

У Бранскай вобласці РФ пачаўся перапалох праз прарыў дзвюх машын з «дыверсантамі»

  • 29.03.2023, 14:10

Расейскія СМІ зноў паведамляюць аб баях у гэтым рэгіёне.

Расейскія СМІ паведамілі пра чарговую атаку «ўкраінскіх дыверсантаў». Прапагандысты сцвярджаюць, што яны нібыта спрабавалі прарвацца ў Бранскую вобласць.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскі Telegram-канал Mash.

Расейскія СМІ сцвярджаюць, што так званыя «дыверсанты» спрабавалі прарвацца на двух пікапах у Бранскую вобласць праз сяло Ламакоўка.

Як пісаў сайт Charter97.org, 2 сакавіка расейскія СМІ паведамілі аб тым, што ў Бранскай вобласці «вяліся баі з украінскай ДРГ, якая пракралася на тэрыторыю рэгіёна».

Пазней адказнасць за сітуацыю ў Бранскай вобласці ўзялі на сябе прадстаўнікі «Рускага добраахвотніцкага корпуса».

Апошнія навіны