BE RU EN

УСУ знішчылі збой расейскай тэхнікі паміж Вуглядарам і Валнавахай

  • 29.03.2023, 17:47

Відэанабор дакладных удараў.v

Сітуацыя пад Вуглядарам у Данецкай вобласці застаецца напружанай: змен лініі баявых сутыкненняў не зафіксавана, але з абедзвюх старон працягваюцца інтэнсіўныя абстрэлы. Эксперты мяркуюць, што РФ рыхтуе новы "ўдарны кулак" і рыхтуецца актывізаваць наступальныя дзеянні ў красавіку. Каб перашкодзіць планам ворага, ваякі УСУ мэтанакіравана знішчаюць збот тэхнікі і БК акупантаў у гэтым кірунку, піша «Стопкор».

Відэанабор дакладных удараў па вайсковай тэхніцы расейцаў на Вуглядарскім кірунку фронту Данецкай вобласці апублікаваны 28 сакавіка на афіцыйнай старонцы 72-й АМБр у Фэйсбуку.

«Нашы пілоты «трымаюць у тонусе» фізічную форму ворага або проста памнажаюць яе на нуль», – гаворыцца ў паведамленні байцоў брыгады імя Чорных Запарожцаў, якая паспяхова процідзейнічае акупантам пад Вуглядарам на Данеччыне.

Прадстаўнікі міжнароднай валанцёрскай супольнасці GeoConfirmed вызначылі месца аднаго з траплянняў: гэта дзялянка ў «чырвонай зоне» (часова кантраляваная расейцамі) з каардынатамі 47.664242, 37.287128 паблізу вёскі Кірылаўкі Валнаваскага раёна Данецкай вобласці. Гэтае паселішча размешчанае за 18 км ад Валнавахі і за 20 км ад Вуглядара.

У той жа час, паводле звестак аператыўнай справаздачы Генеральнага штаба УСУ на раніцу 29 сакавіка на Шахцёрскім кірунку на працягу мінулага дня вораг здзейсніў абстрэлы абшараў такіх паселішчаў як Вуглядар, Залатая Ніва, Вялікая Навасёлка і Урэмаўка Данецкай вобласці.

Расейцы даслоўна зраўноўваюць з зямлёй мірныя жылыя кварталы Вуглядара. Свежыя фатаграфіі зраненага места апублікаваў Тэлеграм-канал «Двішч», які адмініструюць патрыёты з Данбаса і публікуюць праўдзівую інсайдэрскую інфармацыю з перадавой лініі.

На думку вайскова-палітычнага аглядальніка, сукаардынатара групы "Інфармацыйны супраціў" Аляксандра Каваленкі, РФ не пакінула планаў захопу гэтага мястэчка, і для іх гэта жыццёва важна. З іншага боку, адсутнасць патрэбнага рэсурсу прымусіла акупантаў з сярэдзіны лютага панізіць інтэнсіўнасць штурмавых дзеянняў і перайсці ў стан аднаўлення баяздольнасці.

«Аднаўленне баяздольнасці той групы, якая штурмавала Вуглядар, можа заняць ад паўтара да двух месяцаў. Гэта значыць сярэдзіна або канец красавіка могуць стаць чарговым этапам актывізацыі расейскіх акупацыйных войскаў на Вуглядарскім кірунку», - мяркуе аналітык.

Апошнія навіны