У Чачэніі адвесілі звонкую аплявуху Крамлю
- 29.03.2023, 10:01
Сігнал быў адпраўлены з цэнтральнага праспекта Грознага.
Пакуль Уладзімір Пуцін працягвае марыць аб статусе "збіральніка земляў рускіх", у падкантрольнай яму Чачэніі ўспомнілі, што рэспубліка заўсёды змагалася за незалежнасць. Магчыма, у Грозным надумалі скарыстацца момантам і запатрабаваць выхаду з арбіты ўплыву Крамля, піша dialog.ua.
Праз год і месяц пасля поўнамаштабнага ўварвання войска РФ ва Украіну ў цэнтры Грознага на тунэлі "Мінутка" на праспекце Кадырава з'явіліся білборды з тварамі інтэлігенцыі рэспублікі, якія былі "праваднікамі" ў барацьбе за незалежнасць рэгіёну. Экран з партрэтамі суправаджаецца надпісам "Адраджаем вобраз вайнахскай інтэлігенцыі".
Як піша расейскі ТГ-канал "ВЧК-ОГПУ", самая цікавая з намаляваных персон - гэта пісьменнік і гісторык Абдурахман Аўтарханаў. Падчас Другой сусветнай вайны ён выступаў супраць СССР, а таму перайшоў на бок Нямеччыны і быў галоўным рэдактарам газеты “Газават”.
Пазней, пражываючы ў Нямеччыне, быў прадстаўніком прэзідэнтаў Ічкерыі Дудаева і Масхадава. На першым месцы на білбордзе пададзены аўтар гімна "Незалежнай Ічкерыі" Абузар Айдаміраў.
Другі - Юсуп Цемерханаў, які паводле матэрыялаў следства забіў палкоўніка Буданава, які быў прызнаны вінаватым у выкраданні і забойстве 18-гадовай чачэнкі Эльзы Кунгаевай.
Трэці - палявы лекар, які падчас вайны ў Чачэніі выратаваў жыццё Шамілю Басаеву.
Махчыма, самае цікавае толькі чакае Крэмль.