BE RU EN

УСУ знішчылі расейскі бамбавік Су-24М пад Бахмутам

  • 29.03.2023, 9:17

Самалёт збілі падраздзяленні ўкраінскіх зенітных ракетных войскаў.

Расейскія захопнікі нясуць магутныя страты на Бахмуцкім кірунку. За мінулыя дні ўкраінскія абаронцы ўмела знішчылі расейскі бамбавік Су-24М.

Пра гэта паведамляюць Паветраныя сілы УСУ.

На 29 сакавіка агульная колькасць расейскіх страт ужо складае 172 340 чалавек.

Як стала вядома, 28 сакавіка падраздзяленні зенітных ракетных войскаў Паветраных сіл УСУ знішчылі расейскі бамбавік Су-24М.

Адбылося гэта а 14:30 (паводле Менску) на Бахмуцкім кірунку.

Апошнія навіны