BE RU EN

Рада Бяспекі ААН збіраецца на пасяджэнне праз размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

  • 29.03.2023, 9:09

Прызначаная дата і час.

Рада бяспекі ААН збярэцца 31 сакавіка на пасяджэнне аб пагрозах расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, паведамляе «Укрінфарм».

У парадку дня гэты пункт сфармуляваны як «пагроза міжнароднаму міру і бяспецы».

Пасяджанне пачнецца а 18:00 паводле менскага часу. Чакаецца, што ўдзел у ім возьме ўкраінская дэлегацыя.

Адзначаецца, што пятніца - апошні дзень старшынства ў Радзе Бяспекі Мазамбіка. З 1 красавіка старшынства пераходзіць да РФ, якая незаконна займае месца СССР.

25 сакавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пацвердзіў перадачу Беларусі АТРК «Іскандэр» і дзесяці пераабсталяваных пад ядзерныя боегалоўкі самалётаў. Таксама, паводле ягоных слоў, 1 ліпеня скончыцца будаўніцтва сховішча для ядзернай зброі ў Беларусі.

Апошнія навіны