BE RU EN

Расейскія вайскоўцы падарвалі гранатай уласныя пазіцыі

  • 29.03.2023, 8:11

Кур'ёзны выпадак патрапіў на відэа.

Расейскія вайскоўцы падарвалі гранатай уласныя пазіцыі, зняўшы кур'ёзны самападрыў на відэа. Акупанты вучыліся кідаць ручную кумулятыўную гранату «РКГ-3», аднак стан алкагольнага ап'янення моцна адбіўся на якасці кідка.

Фрагмент відэа публікуе Тэлеграм-канал "Украіна 365".

На апублікаваных кадрах група расейскіх вайскоўцаў на перадавых пазіцыях праводзіць інструктаж аднаго з акупантаў, як правільна кідаць гранату.

Пры гэтым кідок атрымаўся няўдалым: зачапіўшыся за галінкі, граната «РКГ-3» упала побач з акопам акупантаў і ўзарвалася. Толькі па шчаслівай выпадковасці расейскі салдат выжыў.

Карыстальнікі сацыяльных сетак таксама звярнулі ўвагу на якасць расейскіх боепрыпасаў: савецкая граната "РКГ-3" пачала вырабляцца і паступіла на ўзбраенне ў далёкім 1957 годзе.

На відэа добра бачна, што расейскія вайскоўцы знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Апошнія навіны