BE RU EN

Акупанты страцілі больш за 200 салдатаў забітымі і параненымі ў раёне Бахмута за дзень

  • 28.03.2023, 21:10

Таксама былі знішчаныя варожая самаходная ўстаноўка «Гваздзік» і станцыя радыёэлектроннай барацьбы «Стрыж».

За аўторак, 28 сакавіка, у раёне Бахмута расейскія акупанты страцілі больш за 200 салдатаў забітымі ці параненымі.

Пра гэта паведаміў спікер Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргея Чараваты ў эфіры тэлемарафону.

«Толькі ў раёне населенага пункта Бахмут за дзень адбылося 14 баявых сутыкненняў з ворагам. Забітыя за дзень 86 акупантаў, 117 атрымалі раненні», – сказаў ён.

Чараваты дадаў, што таксама была знішчаная варожая самаходная ўстаноўка «Гваздзік» і станцыя радыёэлектроннай барацьбы «Стрыж». Паводле ягоных звестак, на Бахмуцкім кірунку вораг за дзень нанёс 194 удары, а сам горад ворагі абстралялі больш як 70 разоў.

Апошнія навіны